Тастаменты шляхты i мяшчан Беларусi другой паловы XVI ст. (з актавых кнiг Нацыянальнага гiстарычнага архiва Беларусi)
(
Серия Беларусь ў актавых кнiгах XVI-XVIII стст.
)
52 USD
Стоимость доставки:
38 USD
Добавить в
Добавить в
У зборніку прадстаўлены 116 дакументаў апошняй волі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, унесеных у актавыя кнігі гродскіх і земскіх судоў Берасцейскага, Віцебскага, Менскага, Новагародскага, Слонімскага паветаў, а таксама г. Магілёва за 1559—1600 гг. Публікацыя тэксту тастаментаў суправаджаецца разгорнутымі асабовым і геаграфічным паказальнікамі, тлумачальным слоўнікам. Мова пераважнай большасці дакументаў — старабеларуская, некалькі тастаментаў напісаны на старапольскай мове. Зборнік — вынік шматгадовай працы супрацоўнікаў аддзела старажытных актаў НГАБ: загадчыцы аддзела Вольгі Уладзіміраўны Бабковай, галоўнага архівіста Ірыны Міронаўны Бобер, галоўнага палеографа Альбіны Францаўны Аляксандравай. Навуковую рэдакцыю ажыццяўляў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Барысавіч Доўнар. Тастаменты (завяшчанні) — унікальная па інфарматыўнасці гістарычная крыніца. Тастаменты адлюстроўваюць канфесійную прыналежнасць чалавека, яго маёмасны стан, склад сям’і, ступень адукаванасці. Яны выдатна ілюструюць стаўленне да жыцця і смерці, да сваіх родных, да пасмяротнай памяці. Менавіта тастаменты адносяцца да нешматлікай катэгорыі дакументаў, у якіх выразна гучыць голас тагачаснага чалавека.