Слонiмскi драматычны тэатр
фотаальбом
Иллюстрации и карты
illustrations
30 USD
Стоимость доставки:
16 USD
Добавить в
Добавить в
Першыя звесткі пра тэатральнае жыццё ў Слоніме адносяцца да XVIII стагоддзя, калі існаваў у 1744-1769 гадах Слонімскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. Вялікая тэатральная трупа вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме была заснавана каля 1771 года, а спыніла сваю дзейнасць пасля 1791 года. Падчас нямецкай акупацыі ў Слоніме пры Беларускім Народным доме быў створаны і актыўна працаваў беларускі драматычны гурток, якім кіраваў І.Чуркін. Артысты тэатра ставілі п’есы беларускіх драматургаў, выступалі з рознымі канцэртнымі праграмамі, запрашалі да сябе беларускія калектывы з іншых гарадоў Беларусі. У 1968 годзе Слонімскі народны тэатр узначаліў рэжысёр Мікалай Варвашэвіч (1934-2001). Гэты чалавек аддаў усе свае сілы, веды, натхненне і жыццё тэатру ў Слоніме. Пры ім народны тэатр у горадзе над Шчарай стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця Слонімшчыны. У рэпертуары тэатра сталі з’яўляцца п’есы класікаў беларускай і рускай драматургіі: А.Астроўскага, М.Горкага, Б.Лаўранёва, К.Транёва, В.Розава, Я.Купалы, У.Галубка, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Крапівы, А.Макаёнка і г. д. Калектыў Слонімскага народнага тэатра ў 1975-1977 гадах стаў лаўрэатам Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных. На базе тэатра быў створаны Слонімскі драматычны тэатр. 1 студзеня 1990 года ў Слоніме пачаў дзейнічаць дзяржаўны драматычны тэатр, дырэктарам і рэжысёрам у адной асобе стаў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч (1934-2001). М.Варвашэвіч узначальваў тэатр да 2000 года. З 2000 да 2003 гг. галоўным рэжысёрам тэатра быў Віктар Бутакоў, з 2003 да 2008 гг. — Віктар Небальсін, а з 2008 па сённяшні дзень — Васіль Сявец.