Вершнiкi на дарозе
аповесцi
Année de publication
2022
Circulation
300 exemplaires
48 USD
Frais de livraison:
6 USD
Ajouter à
Ajouter à
Аутар нарадзілася 19 студзеня 1989 годзе ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру там жа, пры сваёй alma mater. Жыве і працуе ў Мінску.
Сферычны філолаг у вакууме, памножаны на фалькларыста. Чытаць любіць з маленства, кніжкі праглынае і мінімум раз на месяц здзяйсняе набег на любімую букіністычную краму.
Піша шмат — і ў розных кірунках. Літаратар-многастаночнік. Больш, чым пісаць, любіць толькі маляваць.
Працавала ў БДУ (ВНЛ беларускага фальклору), часопісе “Маладосць” (рэдактарам аддзела прозы), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (вяла на сайце “Блог прафесійнага чытача”).
Піша вершы і прозу. Апроч рэалістычнай і лірычнай прозы працуе і ў жанры міфалагічнага фэнтэзі. Плён гэтай працы быў надрукаваны на старонках беларускіх часопісаў. Агулам жа на сёння ў фэнтэзійным сетынгу аўтаркі – сем аповесцяў, адно апавяданне і адзін раман (“Век людзей”).
У 2012 годзе выдала кніжку вершаў “Пульс навальніц”, у 2016 – кніжку апавяданняў “Яблыкі”. Апошняя ў 2017 годзе была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Лепшы дэбют”. У 2018 годзе выйшла кніга прозы “Наш дом”. А ў студзені 2020 з’явіўся зборнік вершаў і лірычнай прозы “Там, дзе сэрца”.
За біяграфічную аповесць пра Яна Баршчэўскага аўтарка атрымала першую прэмію конкурсу “Слаўная кампанія: ReАнімацыя” (2019).
Не чужы аўтарцы і жанр дэтэктыўнай прозы. Аповесць “Уласны крыж”, дзе распавядаецца пра пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, была выдадзена ў 2021 годзе і ўпершыню прэзентаваная чытачам менавіта там, дзе адбываюцца падзеі кнігі – у Полацку.