Ваенная гiсторыя Беларусi
Героi, сiмвалы, колеры
Année de publication
2019
Illustration et cartes
illustrations
Circulation
1000 exemplaires
55 USD
Frais de livraison:
39 USD
Ajouter à
Ajouter à
Кніга адлюстроўвае цікавасць да нацыянальнай гісторыі і, адпаведна, да яе сімвалаў: народнага арнаменту і крыжа Еўфрасінні Полацкай, Бібліі Скарыны, Статута ВКЛ, слуцкага пояса, нацыянальнага герба «Пагоня» і сцяга, а таксама да многага іншага. Свет гісторыі насычаны версіямі вучоных, часам у ім вядзецца непрымірымая палеміка. Праца над тэмай выявіла адсутнасць многіх гістарычных дакументаў або недахоп матэрыялу адносна падзей айчыннай гісторыі аж да пачатку ХІV стагоддзя, таму ў кнізе прысутнічае шмат гіпотэз і версій аўтара. Аўтар ажыццявіў спробу рэканструкцыі нашага мінулага з дапамогай сімвалаў, колераў і вобразаў. Галоўную ўвагу скіраваў на ваенную сімволіку, малюнкі падмацаваў кароткім аповедам пра дадзеную тэму ці эпоху, называючы імёны вядомых беларусаў. Падзеі айчыннай гісторыі папулярна і маляўніча праілюстраваны самім аўтарам.