Матэрыялы XVII Мiжнародных кнiгазнаўчых чытанняў :Мiнск, 22-23 красавiка 2021 г.
Навуковае выданне
Année de publication
2021
Circulation
50 exemplaires
Langue
In Belarusian and Russian
34 USD
Frais de livraison:
6 USD
Ajouter à
Ajouter à
Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Штогадовая навуковая канферэнцыя з’яўляецца галоўнай пляцоўкай краіны для абмеркавання вынікаў навуковых даследаванняў і дасягненняў па пытаннях кніжнай культуры, спрыяе наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін.
Тэматычнае поле канферэнцыі вылучаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсавання яе феномена ў сусветным кантэксце. Шырока сфармуляваная праблематыка выклікае інтарэс у кнігазнаўцаў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў, філосафаў і выдаўцоў.
Праблемнае поле канферэнцыі:
Рукапісная кніжнасць Беларусі
Беларускія друкарні і старадрукі XVI–XVIІІ стст.
Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
Сучасная беларуская кніга
Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі
Беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах
Мастацтва кнігі
Улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі
Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі
Сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі
Асобы беларускага кнігазнаўства