Show in:
Transliteration LoC
National language
Transliteration lat.
Транслитерация RAK
Transliteration LoC
Books
Show in:
Transliteration LoC
National language
Transliteration lat.
Транслитерация RAK
Transliteration LoC
Show in:
Transliteration LoC
National language
Transliteration lat.
Транслитерация RAK
Transliteration LoC
Publication type
Region
скрыть невыбранное
показать все »
Published
0
0
Publication type
Region
скрыть невыбранное
показать все »
Published

Pakulʹ shypshyna kvet︠s︡enni︠u︡ garyt︠s︡ʹ

Vershy i paema

en
translation: While wild rose blooming lights - Verses and a poem
Published in
Minsk
Year
2019
Pages
180
Cover
Paperback
Circulation
90 copies
Language
In Belarusian
Weight
0.222 kg
ISBN
978-985-552-862-4
32 USD
Shipping:
6 USD
Add to
Add to
Сімвалам новага паэтычнага выдання — «Пакуль шыпшына квеценню гарыць» — стала ўлюбёная кветка паэта — шыпшына, вобраз якой навеяны і захапленнем паэзіяй Уладзіміра Дубоўкі, і замілаванасцю да бацькоўскай сядзібы на малой радзіме аўтара ў вёсцы Траянец Лагойскага раёна, дзе ён пасадзіў гэтыя кветкі. «Цяжка пераказаць радасць, калі вясной бачу жывыя пунсовыя яркія пялёсткі — падзяліўся паэт у адным з інтэрв’ю. — Гэта мая паэтычная міні-Беларусь».
Першае, на што звяртаеш увагу пры знаёмстве са зборнікам, — лучнасць вершаў думкай, ідэяй пра арганічнае адзінства чалавека і радзімы, зямлі, роднага краю. У кожным радку — глыбокія перажыванні, шчымлівыя, часам сентыментальныя. У многіх творах лірычны герой і асоба аўтара — адно. Таму ўсё, засведчанае на старонках, трэба ўспрымаць як нешта цэлае, як ліра-эпічнае палатно.
Кніга складаецца з 7 раздзелаў, кожны з якіх вылучаецца пэўнай тэматычнай скіраванасцю: тэма радзімы, маці, дзяцінства, вайны, паэзіі, кахання, а таксама звязаная з маральна-этычнай праблематыкай. Жанравы рэпертуар кнігі склалі лірычныя балады («Балада пра лісток», «Балада сэрца»), элегія-рэквіем («Рэквіем па няспраўджаным дзяцінстве», «Матчына малітва»), верш-зварот («Уладзіміру Караткевічу»), філасофская медытацыя («Праўда зерня», «Лодка», «Чырвоныя коні»), элегія («На самоце»), спробы трыялета, лірыкафіласофскія рэфлексіі.
Тут на першы план выступае грамадзянскасць паэзіі, якая цесна знітавана з любоўю да роднай зямлі, да малой радзімы. Малая радзіма для паэта напоўнена канкрэтным зямным зместам: тут спадчынныя карані, тут па-асабліваму, з трымценнем і замілаваннем успрымаеш усё, што акаляе. Паводле мастацкай канцэпцыі паэта, Бацькаўшчына-Радзіма — аснова фарміравання патрыятычнага пачуцця, жыватворная крыніца, якая напаўняе душу пачуццём любасці, замілаванасці і пяшчоты, дапамагае адчуць сябе паўнапраўным грамадзянінам і годным сынам краіны. Вобразы роднай зямлi ва ўспрыманнi мастака слова набываюць паўнаважкую паэтычную каштоўнасць. Паэт iмкнецца мастацкімі сродкамі перадаць і радасць, і боль зямн
0
Favorites
Delete all