Vybranae u 3 tamakh
T.1. Drugoga ne dadzena: paezii︠a︡: vershy, paema, evangelʹskii︠a︡ zgadki. T 2. Try sshytki: proza: apovedy z︠h︡yt︠s︡t︠s︡i︠a︡. T.3. Belaruski mur: ese: ese, z︠h︡yt︠s︡t︠s︡i︠a︡rozdumy, minii︠a︡t︠s︡i︠u︡ry
(
Serie Кнiгарня пiсьменнiка
-
Toma 1,2,3
)
125 USD
Add to
Add to
Першы том “Выбранага” складае паэзія Уладзіміра Мароза, адметная старонка яго творчасці. Ва ўсіх дзевяці кнігах, з якіх прадстаўнены вершы, творца з сялянскай зацятасцю, дбайна ўзрабляе свой абшар, які для яго ёсць непадзельна Беларусь, радзінны хутар, каханне й сям’я, шлях да храма. Паэт ідзе горнымі і дольнімі шляхамі Святой Зямлі і сваёй роднай Беларусі, прамаўляе да чытача з адметнай ліра-эпічнай інтанацыяй, гранічна шчыра, філасофскі заглыблена. Спрадвечная тэма кахання ў творах паэта ёсць адбітак уласнага жыцця, сагрэтага цеплынёю любові. Вершы прасякнуты верай у перамогу дабра над злом, святла над цемрай, вылучаюцца пачуццёвай безабароннасцю, пранікнёнай лірычнасцю. Другі том “Выбранага” складаюць празаічныя тэксты Уладзіміра Мароза. Проза вядомага беларускага паэта і кінадакументаліста своеасаблівая, адметная. Вызначаны жанр “аповеды жыцця” невыпадковы – апавяданні пабудаваныя на рэальных жыццёвых сітуацыях, сустрэчах і падзеях, якімі багата прыватнае, літаратурнае і кінематаграфічнае жыццё аўтара. Адначасна тэксты выходзяць за межы аўтабіяграфічнасці, экзістэнцыйнасці быцця канкрэтнага асобнага чалавека ў сучасным свеце – у творах праяўлены яскравы адбітак часу, яны напоўнены роздумам аб сэнсе чалавечага існавання на зямлі, аб спрадвечнай барацьбе дабра і зла. Шмат якія сітуацыі чытач зможа прымерыць на сябе, знайсці сугучча свайму эмацыйнаму стану, думкам і развагам. Трэці том “Выбранага” складаюць эсэістычныя тэксты Уладзіміра Мароза. Гэта вобразнае асэнсаванне падзей далёкіх і недалёкіх часоў, памкненняў людскіх і крыжовага беларускага шляху. Цэнтральнае месца займае эсэ “Беларускі шлях. Звенчакі айчыннай гісторыі”, дзе ў кароткіх аповедах аб гістарычным шляху Беларусі як суб’екта гісторыі за адлік узяты натуральны крутабег часу – стагоддзі. Паглыбленым роздумам аб вечных пытаннях быцця і існавання чалавека на зямлі вылучаюцца жыццяроздумы аўтара і эсэ як аб гістарычных асобах, так і аб нашых сучасніках. Шэраг твораў (кінаэсэ) ёсць літаратурнай асновай створаных дакументальных фільмаў.