Minski magistrat i garadskai︠a︡ rada ŭ dakumentakh (1919-1920 gg.)
Navukovae vydanne
Illustrations and maps
16 p., illustrations
58 USD
Add to
Add to
Пратаколы пасяджэнняў мінскага магістрата і гарадской рады найбольш поўна з вядомых дакументаў структур мясцовага самакіравання асвятляюць пытанні дзейнасці органаў польскай улады ў горадзе ў 1919–1920 гг. У іх адлюстравана арганізацыйная структура, асабовы склад, асноўныя напрамкі дзейнасці, пытанні ўзаемадзеяння магістрата з польскай ваеннай уладай і органамі грамадзянскай адміністрацыі. Асаблівае значэнне яны маюць для вывучэння рэалій паўсядзённага жыцця жыхароў Мінска і яго ваколіц.
На сённяшні дзень стан захаванасці большасці з матэрыялаў мінскага магістрата нездавальняючы: танная папера, прызначаная для стварэння копій дакументаў, з-за ветхасці стала ломкай і пачала крышыцца, а выгаранне чарніл
прывяло да таго, што частка тэкстаў не чытаецца. Усё гэта пагражае стратай унікальных дакументальных крыніц. Таму адной з галоўных мэт дадзенага зборніка стала іх выратаванне і ўвядзенне ў шырокі навуковы зварот.
Ёсць іменны, геаграфічны і прадметны паказальнікі.