Ad karani︠o︡ŭ da krony
Tvart︠s︡y Valoz︠h︡ynshchyny
en
translation: From root to crown - Creators of the Volozhin region
Language
In Belarusian and Russian
32 USD
Add to
Add to
Чарговы зборнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь», якое працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры, складаецца з трох раздзелаў. У першым сабраны вершы пачынальнікаў гэтай творчай суполкі, якіх, на жаль, няма ўжо з намі. Але іх творчасць, як тыя карані, жывіць усё новыя галіны і лісточкі літаратурнага дрэва. Другі раздзел уключае творы вядомага беларускага паэта Віктара Шніпа, які ў маладосці кіраваў гэтым аб’яднаннем, і ўдзельнікаў «Руні», якія ўжо з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Трэці раздзел сцвярджае, што творчая спадчына на Валожыншчыне не толькі шануецца, але і прымнажаецца, прадаўжаецца сучаснымі галінамі і лісточкамі гэтага літаратурнага дрэва.