Garady ī vi︠o︡skī Belarusī
Ent︠s︡yklapedyi︠a︡. Vit︠s︡ebskai︠a︡ voblast︠s︡ʹ
(
Tom 10, Kniga II
)
en
translation: Cities and villages of Belarus (Volume 10, Book II)
Illustrations and maps
illustrations
69 USD
Add to
Add to
Энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» - шматтомнае выданне, у якім адлюстраваны гісторыі і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі.Дзясяты том энцыклапедыі ўключае каля 2 тысяч артыкулаў, прысвечаных Віцебску і ўсім населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў - як сучасных, так і тых, што зніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і працэсаў урбанізацыі. Разам з гісторыяй вёсак, пасёлкаў і гарадоў тут прыводзяцца звесткі аб помніках гісторыі і культуры, прозвішчы людзей - ураджэнцаў гэтых мясцін, што вызначыліся ў гісторыі беларускай дзяржавы, пакінулі значны след у сусветнай культурнай спадчыне. Унікальнасць і значнасць кнігі ў тым, што яна паказвае незалежную Беларускую дзяржаву праз прызму тых "цаглінак", якія яе складаюць - праз летапісы простых вёсак, ад часу іх першай згадкі ў пісьмовых крыніцах да нашых дзён.Тут жылі і цяпер жывуць грамадзяне краіны, якія сваім жыццём увасабляюць яе гісторыю. Гэтым кніга набывае патрыятычны сэнс і дапамагае выхоўваць у моладзі павагу да спадчыны сваёй краіны.Выданне багата ілюстравана. Яго рукапісы рыхтаваліся калектывам аўтараў - навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіі і з'яўляюцца вынікам іх шматгадовай працы ў бібліятэках і архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы.