Kniz︠h︡nai︠a︡ kulʹtura Kazakhstana i Rossii
Monografii︠a︡
75 USD
Add to
Add to
Зборнік навуковых артыкулаў «Studia Theologica Grodnensia» заснаваны ў 2007 г. Iніцыятарам дадзенай навуковай працы – першага такога роду выдання як у Касцёле на Гродзеншчыне, так і ў Касцёле ў Беларусі – з’яўляецца біскуп Аляксандр Кашкевіч. Зборнік «Studia Theologica Grodnensia» ўключае артыкулы на чатырох мовах: польскай, беларускай, рускай, італьянскай. У ім зразумелая структура зместу, што нязмерна палягчае практычнае карыстанне навуковымі публікацыямі аўтараў. У першай частцы змяшчаюцца матэрыялы з канферэнцый і навуковых сімпозіумаў, у другой – навуковыя артыкулы, у трэцяй – справаздачы. У большасці ўсе навуковыя матэрыялы маюць рэзюме, што дае магчымасць наблізіць да чытача змест артыкулаў у скарочаным выглядзе і дазволіць ацаніць прадстаўленыя публікацыі.