Bildungsroman
38 USD
Add to
Add to
Манаграфія ўяўляе сабой першае абагульняючае даследаванне развіцця мастацтва сцэнаграфіі Беларусі ад яго вытокаў да нашых дзён. Аўтарам упершыню ў тэатразнаўстве разглядаецца прафесійная сцэнаграфія розных відаў тэатра: драматычнага, музычнага і лялечнага. У прадстаўленай навуковай рабоце феномен сцэнаграфіі заключаецца перш за ўсё ў самой асобе мастака, у яго бачанні і рашэнні сцэнічнай прасторы. Даследаванне свядома накіравана да дэтальнага аналізу шэрагу канкрэтных работ вядомых сцэнографаў: Аскара Марыкса, Івана Ушакова, Армэна Грыгар’янца, Барыса Герлавана, Яўгена Чамадурава, Паўла Масленікава, Яўгена Лысіка, Эрнста Гейдэбрэхта, Аляксандра Касцючэнкі, Аліны Фаміной, Валерыя Рачкоўскагаі іншых.