Belanoch
Vershy
en
translation: Belanoch - Poems
22 USD
Add to
Add to
Беланоч — гэта вобразнае перажыванне сябе, плён сімвалічнага самаатаяснення. Беланоч увасабляе дваістасць прыроды чалавека — жанчыны — і ёсць вобразам настолькі ж архетыпічным, наколькі і глыбока асабістым. Ноч — цёмная, інертная стыхія, звязаная з абшарам бессвядомага развою, пачуццёвым, містычным асэнсаваннем унутранага і навакольнага. Ноч — глыбіня пагружэння ў сябе, засяроджанне і згушчэнне ўнутранай моцы. Цемра паказвае тое, што хаваецца ў асляпленні дзённым святлом: страх, боль, разбурэнне, смерць. Хто не баіцца ісці ў Ноч, той выходзіць з яе ачышчаны смяротным агнём, які штодня дае новае жыццё. Дзень зараджаецца ва ўлонні Ночы, яна — святая, апранутая ў белае ўбранне. Яна забівае, але так, каб даць магчымасць нараджэння. Яна — не чорная дзірка, не прарэх у быцці, а бяздонны калодзеж, з якога шторанак вынырае сонца; белая цямрэча, якая дорыць яснавідучасць; Вялікая Маці і Вялікая Разбуральніца. Яна выхоўвае строгасцю і холадам і ахінае бязмерным цяплом, штоноч узыходзячы на неба белым свяцілам — прадвесцем новага святла.