Песня пра Цiмура
Carmen de statura feritate ac venatione Timuris
es ist herausgegeben in
Мiнск
28 USD
hinzufügen in
hinzufügen in
«Песня пра Цімура» - псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін.
Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу - адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта - беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна.
Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў - і іншыя «дзеячы культуры» з'яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі. Кніга выкліча вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў.